Media IQ: У бальшыні рэгіянальных дзяржСМІ выяўленыя прыкметы прапаганды і маніпуляцый
У чэрвені прыкметы прапаганды і маніпуляцый былі выяўлены ў бальшыні ўдзельнікаў маніторынга рэгіянальных дзяржСМІ і двух з васьмі недзяржаўных медыя.

У недзяржаўных СМІ тэма выбараў не паўплывала на колькасць парушэнняў стандартаў. Парушэнне хаця б аднаго стандарту ў матэрыялах пра выбары было зафіксавана ў 16% матэрыялаў, у тэкстах на іншыя тэмы — у 18%. Прапаганда ў навінах аб выбарах не была зафіксавана, у навінах на іншыя тэмы — 1%, паведамляе Media IQ у сваім маніторынгу рэгіянальных СМІ. Ён праводзіцца раз у тры месяцы і маніторыць дзесяць рэгіянальных онлайн-выданняў: «Вячэрні Бабруйск», «Моцныя навіны», «Вячэрні Брэст», Intex-press, «Рэгіянальная газета», «Медыя-Палессе», Hrodna.life, «Віцебскія весці»,«Магілёўскія ведамасці» і «Інфа-Кур'ер».

Вынікі маніторынгу навін аб выбарах у дзяржаўных рэгіянальных СМІ падобныя з недзяржаўнымі. У 43% навін дзяржаўных СМІ было зафіксавана парушэнне хаця б аднаго стандарту, незалежна ад тэмы выбараў. Прапаганды і маніпуляцыі ў навінах аб выбарах у дзяржаўных СМІ не было, у навінах на іншыя тэмы — 3%.
У 22% навін недзяржаўных рэгіянальных СМІ пра каронавірус было зафіксавана парушэнне хаця б аднаго стандарту, у матэрыялах на іншыя тэмы — у 16%. Прапаганда ў навінах аб выбарах не была зафіксавана, у навінах на іншыя тэмы — 1%.
У дзяржаўных СМІ ў публікацыях на тэму COVID-19 і сумежных з ёй парушэнне хаця б аднаго стандарту было зафіксавана ў 53% навін, у матэрыялах на іншыя тэмы — у 39%. Прапаганда ў навінах аб коронавірусе выяўленая ў 4% навін, у тэкстах на іншыя тэмы — у 1,5%.
Паводле thinktanks.by