Міністэрcтва эканомікі Беларусі прапануе скараціць урад

Міністэрства эканомікі Беларусі прапанавала ажыццявіць аптымізацыю ўрада, які можна параўнаць з заменай старога сістэмнага HDD на сучасны ультрахуткі SSD.



«Ход падзей паскараецца, мы штодня сутыкаемся з новымі выклікамі, трэба паскараць прыняцце рашэнняў. Менавіта таму Мінэканомікі ўнесла прапанову па аптымізацыі структуры і функцый органаў, скарачэнне залішніх звёнаў і дакументазвароту», — заявіў сёння міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на выніковай калегіі ведамства з удзелам прэм’ера Андрэя Кабякова, перадае БелТА.

«Ва ўрадзе каля 30 міністэрстваў і камітэтаў, 5 канцэрнаў. Плюс Камітэт дзяржкантролю, Нацыянальны банк, Нацыянальная акадэмія навук, Адміністрацыя прэзідэнта, суды, пракуратура, НЦЗПІ, сем рэгіёнаў. Для чаго я гэта ўсё кажу? Калі мы вырашаем праблему ўзгаднення таго або іншага дакумента, уяўляеце, колькі гэтыя дакументы ідуць па крузе? Даводзіцца не тое што месяцы, іншы раз і да года іх узгадняць. А трэба прымаць рашэнні неадкладна», — растлумачыў міністр.

Ён звярнуў увагу на тое, што якасць адказаў і заўваг у 90% выпадкаў зводзiцца да лабіяванні вузкаведамасных інтарэсаў.

«Скрыжаванне функцый рэгулятара і ўласніка, нізкі прыярытэт сектаральных і міжгаліновых пытанняў — прычына папяровага вала ў дакументаабароце. Гэта робіць практычна немагчымым якасную адпрацоўку дакументаў», — канстатаваў Зіноўскі.

Паводле яго слоў, у 2015 годзе Міністэрствам эканомікі было пастаўлена на кантроль больш за 2,5 тыс. даручэнняў Савета Міністраў. Для разгляду і ўзгаднення ў ведамства прыйшло каля 400 праектаў указаў і дэкрэтаў, 77 праектаў законаў, амаль 700 праектаў пастаноў урада.

Акрамя ўрада, чыноўнік прапанаваў аптымізаваць і структуру самога міністэрства.

АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • ВР

  • 2016-02-18 17:53:38
Пчолы ў чарговы раз сабраліся ваяваць супраць мёду...
  • ВР

  • 2016-02-18 17:55:27
...i ўсё-ткі "МіністэрСтва".
  • Сяргей

  • 2016-02-18 20:38:33
Дзякуй!
  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: