Міністр унутраных спраў Украіны: Лукашэнка, падобна, зусім звар'яцеў на сваёй уладзе
Аляксандр Лукашэнка 17 верасня звярнуўся да народаў Украіны, Польшчы і Літвы з заклікам "не даць вар'ятам палітыкам развязаць вайну". У адказ міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што беларускі лідар нясе «поўную лухту».
Арсен Авакаў заявіў, што Украіна не ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін. Так ён адрэагаваў у Facebook на апошнія заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Лукашэнка паведаміў, што Беларусь закрые мяжу з Літвой і Польшчай, а мяжу з Украінай "узмоцняць". І звярнуўся да народаў Украіны, Польшчы і Літвы з заклікам "не даць вар'ятам-палітыкам развязаць вайну".
"Лукашэнка, падобна, зусім звар'яцеў на сваёй уладзе і паранойі вакол гэтага. Нясе абсалютную лухту. Тэксты, верагодна, атрымаў у Пуціна. Але калі хтосьці губляе розум — не значыць, што ўсе павінны дзейнічаць гэтак жа! Мы думаем пра Украіну і жадаем толькі міру і працвітання Беларусі", — адзначыў ён.
Міністр падкрэсліў, што народ кожнай краіны мае права сам вызначаць свой лёс, без знешніх умяшанняў.
"Так што папіце вады, спадар Лукашэнка, супакойцеся. Украінцы — сябры беларусам. Не маніпулюйце, абвінавачваючы суседзяў. Пашукайце бервяно ў сваім воку", — дадаў Авакаў.
Паводле gordonua.com