Мінюст адмовіў у перарэгістрацыі БСДП (Грамада)
У Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заявілі, што збіраюцца абскарджваць рашэнне Мінюста.
Міністэрства юстыцыі адмаўляе ў перарэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Пра гэта паведамляецца ў сацсетках партыі.
Там жа пазначаныя асноўныя прычыны адмовы ў перарэгістрацыі партыі:
- заяўлены колькасны склад арганізацыі складае 1141 чалавек замест 5000 патрэбных;
- Цэнтральны Камітэт БСДП адмовіўся прымаць змены ў Статут у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона;
- непрадастаўлены спіс сябраў партыі;
- непрадастаўленны арыгіналы пасведчання аб рэгістрацыі і Статут БСДП.
На абскарджанне адмовы аб перарэгістрацыі партыі БСДП мае месяц з моманту атрымання адказу з Мінюста ў Вярхоўным судзе.
БСДП абублікавала паперы, што атрымала з Мінюста
У бліжэйшы час кіраўніцтва арганізацыі намер абскардзіць адказ Мінюста.
А 7 ліпеня старшыня беларускай партыі “Зялёныя” бізнэсовец Дзмітрый Кучук праведаміў, журналістам, што Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі партыі. Авдметна, што дакумент падпісаў асабіста міністр юстыцыі генерал Сяргей Хаменка
Вярхоўны Суд распачаў грамадзянскую справу паводле пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай партыі« Зялёныя». І 17 ліпеня Кучука »ў парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбору " запрасілі з'явіцца ў Вярхоўны суд.