Моладзь БНФ заклікае прыйсці да Амбасады Расіі ў Мінску

Моладзь БНФ заклікае прыйсці да расійскай амбасады, каб асудзіць акт агрэсіі супраць Украіны з боку РФ і падтрымаць Украіну.

46897235_1159167050899310_597789375211765760_n.jpg


Моладзь БНФ праз фейсбук заклікала прыйсці да расійскай абмасады ў Мінску, каб асудзіць акт агрэсіі і падтрымаць Украіну і ўкраінскі народ.
Збор абвешчаны на 26 лістапада а 19:00 па адрасе: Мінск, вул. Нававіленская 1А (амбасада РФ). З сабой можна прынесці папяровы караблік ды ўскласці яго каля амбасады.
"Гэта не палітычны мітынг ці пікет і мы не заклікаем Вас да супрацьпраўных дзеянняў. Гэта ўсяго толькі грамадзянскі ўчынак, які можа зрабіць кожны", — адзначаецца ў паведамленні.
25 лістапада расійскія суда абстралялі і захапілі ўкраінскія караблі каля Керчанскага праліва. Паводле апошніх звестак, шэсць украінскіх маракоў атрымалі раненні, двое ў цяжкім стане. ФСБ Расіі пацвердзіла абстрэл і затрыманне ўкраінскіх караблёў. Украіна рыхтуецца да ўвядзення надзвычайнага становішча.
Каля расійскай абмасады ў ноч на 26 лістапада ў Кіеве сабралося некалькі дзясяткаў чалавек, яны прынеслі шыны і папяровыя караблікі.