Наста Палажанка выйшла з СІЗА КДБ

Увечары 17 лютага са следчага ізалятара Камітэта дзяржаўнай бяспекі пад падпіску аб нявыездзе вызвалена намесніца старшыні зарэгістраванай у Чэхіі Міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Наста Палажанка.

Яна праходзіць абвінавачанай паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі за быццам бы арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў Мінску ўвечары 19 снежня 2010 году.

90525e70b7842930586545c6f1c9310c.jpg

Як распавяла Наста карэспандэнту “Новага часу, яна абсалютна не чакала, што яе выпусцяць са следчага ізалятара КДБ, таму сённяшняе змяненне ёй меры стрымання сталася для яе сапраўдным сюрпрызам. “У СІЗА жартавалі, што не ведаеш, ці выпусцяць цябе заўтра, ці праз пятнаццаць год, - усміхаецца дзяўчына, якую Міжнародная амністыя нядаўна прызнала вязнем сумлення. Па словах Насты, яна пачуваецца добра, ніякіх скаргаў на здароўе ў яе няма. “Зараз галоўнае задаволіць інфармацыйнае галаданне і запоўніць інфармацыйны вакуум, - кажа Наста і адзначае, што пакуль не можа распавядаць пра ўсе падрабязнасці, бо па вядомых прычынах  абмежавана ў такіх магчымасцях.
Насту Палажанку затрымалі ўноч на 20 снежня 2010 году. Крыху менш за пяцьдзесят дзён дваццацігадовая дзяўчына правяла ў СІЗА КДБ, больш вядомым пад назвай “амерыканка.