NАТО спыняе супрацоўніцтва з Расіяй
NАТО спыняе супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Андэрс фог Расмусен падчас сустрэчы са спікерам Вярхоўнай рады Украіны Турчынавым, паведаміла прэс-служба Рады.
„Паўночнаатлантычны альянс спыняе супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, умацоўвае калектыўную абарону для абароны ўсіх чальцоў НАТО, і прыняў рашэнне павялічыць ўзровень падтрымкі і супрацоўніцтва з Украінай”, – паведаміў генеральны сакратар.