Не адмена візавых абмежаванняў, але працяг мараторыя
Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі адзначаюць, што змены, якія адбыліся ў краіне за апошнія паўгода, “маюць выключна “касметычны і дэманстрацыйны характар, не закранаюць карэнных устояў сфарміраванай у Беларусі аўтарытарнай палітычнай сістэмы, таму заклікаюць Савет Еўрасаюза не адмяняць абмежавальныя санкцыі ў дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, але працягнуць мараторыяй яшчэ на паўгода.
Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі адзначаюць, што змены, якія адбыліся ў краіне за апошнія паўгода, “маюць выключна “касметычны і
дэманстрацыйны характар, не закранаюць карэнных устояў сфарміраванай у Беларусі аўтарытарнай палітычнай сістэмы, таму заклікаюць Савет Еўрасаюза не адмяняць абмежавальныя санкцыі ў
дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, але працягнуць мараторыяй яшчэ на паўгода. Пра гэта сустаршыні прэзідыюма Палітсавета АДС заявілі журналістам пад час прэс-канферэнцыі, якая
адбылася 12 лістапада.
16-17 лістапада ў Бруселі Савет Еўрапейскага Саюза, хутчэй за ўсё, разгледзіць пытанне адмены ці працягу візавых абмежаванняў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Беларуская
апазіцыя настойвае, што сёння яшчэ рана казаць пра поўную адмену гэтых абмежаванняў, бо практычна ніводнае патрабаванне Еўрасаюза беларускія ўлады не выканалі ў поўным аб’ёме.
Як нагадаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ў кааперацыі з няўрадавымі арганізацыямі, іншымі ініцыятывамі апошнім часам
неаднаразова заяўлялі пра сваю пазіцыю наконт перспектывы адмены санкцый.
“Гэта пазіцыя агучвалася пад час сустрэч з прэм’ер-міністрам Літвы, кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Швецыі, Славакіі, Літвы, на сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага
корпусу краін Еўрапейскага Саюза, якія акрэдытаваны ў Беларусі, пад час іншых сустрэч. Мы лічым, што напрацягу ўжо больш як года, калі былі вызвалены Аляксандр Казулін і яшчэ некалькі палітычных
вязняў, сітуацыя не змянілася, а па некаторых накірунках яна нават пагоршылася. Асабіста для мяне адным з крытэрыяў змены палітычнага клімата ў Беларусі з’явіцца інфармацыя, што хтосці з
тысяч і тысяч людзей, якія займаліся працай супраць тых, хто мае іншы погляд на сітуацыю ў Беларусі, звольнены са сваіх пасадаў… Мы можам толькі адзначаць, што адбылася нейкая мімікрыя,
змяніліся формы барацьбы супраць апанентаў, але ўсе людзі і механізмы засталіся, і сітуацыя прынцыпова не мяняецца, - падкрэсліў Анатоль Лябедзька.
“У любым выпадку мы разумеем, што альтэрнатывы дыялогу, развіццю ўзаемавыгадных адносін з Еўрасаюзам няма, мы заўжды выступалі супраць ізаляцыі і тым больш самаізаляцыі краіны, - адзначыў
старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. – Мы добра разумеем, што развіццё ўзаемадзеянняў з Еўрасаюзам павінна адбывацца сістэмна і комплексна, але сёння
гэтага няма… Калі гаварыць пра эканамічную сферу, то мы бачым, што працэс тут абазначыўся. Але калі казаць пра грамадска-палітычную сферу, то тут ніякага сістэмнага працэсу адназначна не
адбываецца. Што да санкцый, то ў любым выпадку назад вяртацца немагчыма. Таму мы займаем даволі памяркоўную пазіцыю, мы прапануем пачакаць, як пройдуць мясцовыя выбары (у 2010-м годзе – Г.
К.), якія пакажуць, ці адбываецца хоць нешта ў плане зменаў у грамадска-палітычнай сферы, ці не.
На думку сустаршыні прэзідыюма Палітсавета АДС Сяргея Калякіна, безумоўна, ад дыялога, як знешняга, гэтак і ўнутранага заўжды можна выйграць, і ў Беларусі ёсць добрыя шансы пад час дыялога з
Еўрапейскім Саюзам вырашыць многія сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя праблемы.
“Але, разам з тым, гульня ў дыялог заўжды небяспечная. Ужо такі дыялог па інтэграцыі з Расіяй – гэты пятнаццацігадовы цыкл завершыўся, і завершыўся вялікім правалам на гэтым вектары
і вялікімі ўтрымкамі для ўладаў Беларусі, - адзначыў палітык. – На мой погляд, сёння яны робяць аналагічную спробу на заходнім накірунку… Што тычыцца палітычнай сферы, тут мае
месца толькі дэмагогія, якая падмацоўваецца пэўнымі дэманстрацыйнымі захадамі. Прычым гэта не сістэмная палітыка, але гэта робіцца пад канкрэтны выпадак. Вось набліжаецца 16 лістапада, і ўлады
вырашылі акрэдытаваць “Еўрапейскае радыё для Беларусі. Калі б гэта былі сістэмныя змены, то разам з Еўрарадыё акрэдытавалі б і Радыё Рацыя, і тэлеканал БЕЛСАТ. Але гэта чыстая
дэманстрацыя. Мне падаецца, што пытанне ўжо вырашана, і ніхто не адменіць тыя абмежаванні для чыноўнікаў на наведванне Еўрасаюза і на кантакт чыноўнікаў ЕС і краін Еўрасаюза з нашымі
чыноўнікамі.
Па словах Сяргея Калякіна, гаворка вядзецца пра іншае: “Сёння ў ЕС многія цудоўна разумеюць, што ідзе проста гульня, што робяць беларускія ўлады, таму патрабуюць усё вярнуць назад, то бок не
працягнуць мараторый, але вярнуць усе абмежаванні ў поўным памеры. Таму, на мой погляд, улада сёння і варушыцца, - лічыць сустаршыня прэзідыюма Палітсавета АДС. – Зразумела, якое будзе
прынята рашэнне, - мараторый будзе пралангіраваны, і мы не супраць гэтага, бо заўжды лепш трымаць адкрытымі магчымасці для пэўных трансфармацый, але мы б вельмі хацелі, каб той перыяд, які будзе
наперадзе, быў бы абумоўлены канкрэтнымі чаканнямі, канкрэтным напаўненнем, у прыватнасці, гэта пытанне выбараў. І калі мы сапраўды зможам канстатаваць, што выбары былі адносна дэмакратычнымі і
свабоднымі, толькі тады гэта будзе сведчыць, што ўлада ў нашай краіне пачала праводзіць нейкія сістэмныя змяненні. Мы рэалісты і разумеем, што кардынальна нічога зроблена не будзе, але калі ўлада
пачне рабіць сістэмныя перамены, тады яны будуць мець незваротны характар, і гэта можа падштурхнуць рэформы ў палітычнай сферы ў патрэбным для ўсіх, у тым ліку і для ўлады, накірунку. У сувязі з
гэтым мы лічым, што палітыка працягу дыялога, працягу палітычнага ўціску на ўладу як унутры краіны, гэтак і знешняга, можа даць станоўчы вынік.
Як адзначаецца ў прынятай 12 лістапада 2009 года спецыяльнай заяве прэзідыюма Палітсавета Аб’яднаных дэмакратычных сіл, найбольш лагічным і ўзважаным можа быць рашэнне Савета ЕС аб працягу
мараторыя на дзеянне візавых абмежаванняў яшчэ на шэсць месяцаў.