Не - збядненню народа!

Такім мае быць асноўны лозунг “Народнага сходу, які, паводле яго арганізатараў, мусіць адбыцца ў розных рэгіёнах Беларусі 8 кастрычніка бягучага году. Як адзначылі ініцыятары правядзення гэтай агульнарэспубліканскай акцыі на прэс-канферэнцыі 8 ліпеня, аргкамітэты створаны ўжо ў дзесятках гарадоў краіны. (На здымку: Сябры Аргкамітэту Народнага сходу)



0e64a7b00c83e3d22ce6b3acf2c582b6.JPG

Такім мае быць асноўны лозунг “Народнага сходу, які, паводле яго арганізатараў, мусіць адбыцца ў розных рэгіёнах Беларусі 8 кастрычніка бягучага году. Як адзначылі ініцыятары правядзення гэтай агульнарэспубліканскай акцыі на прэс-канферэнцыі 8 ліпеня, аргкамітэты створаны ўжо ў дзесятках гарадоў краіны.

(На здымку: Сябры Аргкамітэту Народнага сходу)


Сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі “Беларускі рух Віктар Івашкевіч паведаміў, што ў склад камітэту па арганізацыі “Народнага сходу на сённяшні дзень увайшлі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Беларускага руху, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет, аргкамітэту Беларускай партыі працы, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларусакй сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду, аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Руху “За свабоду.
Па словах Віктара Івашкевіча, аргкамітэты “Народнага сходу ужо працуюць у дваццваці гарадах Беларусі: апроч Мінска, гэта Барысаў,  Вілейка, Слуцк, Салігорск, Смалявічы, Ворша, Полацк, Наваполацк, Глыбокае, Магілёў, Бабруйск, Гомель, Баранавічы, Кобрын, Бяроза, Івацэвічы, Гродна, Ліда і Слонім. “На наступным тыдні сходы дэмакратычных актывістаў па стварэнню аргкамітэтаў акцыі пройдуць яшчэ ў пяці гарадах Беларусі, - сказаў Івашкевіч.
Нацыянальны аргкамітэт стварыў спецыяльны сайт “Народнага сходу (www.narodnyshod.org), на якім змешчана ўся апошняя інфармацыя па падрыхтоўцы акцыі, пра яе арганізатараў, пра асноўныя мэты і задачы планаванага мерапрыемства.
Арганізатары ўжо прынялі Зварот да беларускіх дэмакратычных актывістаў. Як адзначаецца ў дакуменце, сітуацыя ў Беларусі змянілася кардынальна. “Нахабныя фальсіфікацыі выбараў 19 снежня, неабгрунтаваныя і дзікія арышты людзей, якія мірна выходзяць на плошчы сваіх гарадоў, уразілі мільёны грамадзян. Упершыню тых, хто давярае Лукашэнку, стала менш за 30 працэнтаў. У выніку галавакружнага нарастання эканамічных праблем маўклівая згода грамадства і ўлады пацярпела крах. Улада не можа вывесці краіну з крызісу, на гаспадарчыя рэформы яна не ідзе, бо баіцца эканамічна свабодных людзей. Спробы ўратавацца шляхам саступак усходняму суседу выклікаюць разгубленасць і абурэнне грамадзян, якія цэняць жыццё ў незалежнай беларускай дзяржаве, - гаворыцца ў Звароце. -Цяжар крызісу і наступствы сваіх грубых памылак улада перакладае на плечы грамадзян. Мы захапляемся мужнасцю тых людзей, што кожную сераду выходзяць на акцыі “маўклівага пратэсту. Мы перакананыя, што масавыя арышты і пагроза рэпрэсій толькі на нейкі час могуць прыглушыць пратэст, але ён будзе нарастаць у схаванай форме і, у рэшце рэшт, выплеснецца на плошчы беларускіх гарадоў.
У той жа час, мы перакананыя, што перашкодзіць арыштам, вызваліць палітвязняў і дамагчыся свабодных выбараў магчыма толькі тады, калі колькасць маніфестантаў будзе ў дзясяткі разоў пераўзыходзіць колькасць карных сілаў дыктатарскага рэжыму. Менавіта дзеля таго, каб зрабіць народныя выступленні ў абарону сваіх правоў максімальна масавымі, і быў створаны аргкамітэт “Народнага сходу. “Народны сход, які плануецца правесці 8 кастрычніка гэтага году, гэта не партыйны з’езд і не кангрэс дэмакратычных сіл у Мінску, у якім павінны ўдзельнічаць нейкія абраныя дэлегаты. “Народны сход – гэта масавыя мітынгі, якія павінны адбыцца 8 кастрычніка адначасова ў Мінску і ва ўсіх гарадах Беларусі і ў якіх павінны прыняць удзел сотні тысяч людзей.
Паводле арганізатараў, “кожны чалавек, які не хоча болей цярпець дыктатуру ў сваёй краіне, павінен зараз вызначыцца, ці ён з’яўляецца пасіўным назіральнікам і чакае нармальнага жыцця невядома колькі доўга, ці ён актыўна далучаецца да падрыхтоўкі “Народнага сходу і рэальна набліжае той час, калі Беларусь стане сапраўды дэмакратычнай еўрапейскай краінай.
Па словах арганізатараў акцыі, у бліжэйшыя тыдні аргкамітэты па падрыхтоўцы “Народнага сходу маюць быць створаны ў пераважнай большасці гарадоў і мястэчак Беларусі.