Невядомыя штурмуюць Адміністрацыю прэзідэнта Украіны (відэа)
Штурмаваць адміністрацыю прэзідэнта Украіны спрабавалі невядомыя радыкалы ў масках — пад будынак падагналі экскаватар, якім паспрабавалі прабіць агароджу з металічных шчытоў, за якой стаялі байцы "Беркута". Іх закідалі фаерамі і дымавымі шашкамі. Аднак на шляху радыкалаў сталі простыя мітынгоўцы — якія выкрыквалі "Гэта правакацыя!". За падзеямі на Банкаўскай сочыць карэспандэнт 5-га Канала Ксенія Дворнікава. 5.ua