Новая старонка
Завяршыўся візіт у Беларусь прадстаўніка АБСЕ ў пытаннях свабоды слова Дуні Міятавіч.
Вынікі свайго знаходжання ў беларускай сталіцы яна падсумавала на прэс-канферэнцыі 27 кастрычніка.
Завяршыўся візіт у Беларусь прадстаўніка АБСЕ ў пытаннях свабоды слова Дуні Міятавіч.
Вынікі свайго знаходжання ў беларускай сталіцы яна падсумавала на прэс-канферэнцыі 27 кастрычніка.
У Мінску спадарыня Міятавіч правяла сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, начальнікам Галоўнага
ідэалагічнага ўпраўлення Усеваладам Янчэўскім. А таксама — са старшынёй БАЖ Жаннай Літвіной і яе намеснікамі Аляксандрам Старыкевічам і Андрэем Бастунцом, галоўным рэдактарам недзяржаўнай
газеты “Народная воля Іосіфам Сярэдзічам, а таксама з беларускімі журналісткамі, якія сёлета падпалі пад пераслед уладаў, — Марынай Коктыш, Святланай Калінкінай, Ірынай
Халіп і Наталляй Радзінай.
“Заканадаўства аб СМІ павінна спрыяць з’яўленню і развіццю СМІ і плюралізму, а не абмяжоўваць іх дзейнасць… Я сказала ўладам, што неабходна тэрмінова зрабіць захады па
заахвочванні і падтрымцы аслабленых незалежных СМІ і стварыць умовы для з’яўлення механізма незалежнай самарэгуляцыі СМІ, — адзначыла Дуня Міятавіч.
Паводле яе слоў, падчас афіцыйных сустрэч закраналіся і пытанні неабходнасці прыватызацыі дзяржаўных мас-медыя, адмены крымінальнага пераследу СМІ за дыфамацыю. “Я таксама заклікала
беларускія ўлады да распрацоўкі і прыняцця закону аб доступе да інфармацыі, якога сёння ў Беларусі няма… Я вельмі спадзяюся, што мой візіт будзе новай старонкай у гісторыі стварэння
свабоднай прэсы і свабодных СМІ ў Беларусі, і я прапаную любую дапамогу і падтрымку з боку майго офіса, каб зрабіць гэта магчымым, — заявіла прадстаўнік АБСЕ у пытаннях свабоды
слова Дуня Міятавіч.