Пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху». Акцыя запланаваная на 26 красавіка.

img_1750_logo_1.jpg
Чарнобыльскі шлях —2015



Аргкамітэт прапануе Мінгарвыканкаму традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце па праспекце Незалежнасці — вуліцах Сурганава і Арлоўскай (да 20.00), мітынг і ўскладанне кветак ля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля». Час заканчэння мерапрыемства: 21:00

 

Арганізатары мяркуюць, што ў акцыі прымуць удзел 950 чалавек.

 

Заяўнікамі акцыі ў гэтым годзе сталі актывісты Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Партыі АГП, Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП (Грамада), аргкамітэту па стварэнню Партыі БХД, Руху салідарнасці «Разам».

 

Традыцыйна акцыя «Чарнобыльскі Шлях» праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да аварыі на Чарнобыльскай АЭС (у гэтым годзе 30-х угодкаў), «яе наступстваў, праблемаў развіцця атамнай энэргетыкі, экалогіі і якасці жыцця ў краіне», публічнай дэманстрацыі ўдзельнікамі сваіх грамадска-палітычных настрояў ды «пратэсту супраць пагрозаў нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

 

Вольга Быкоўская, pyx.by