Памёр актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Томас Якавіцкі. Падазраюць забойства
У Магілёве памёр актывіст кааліцыі «Еўрапейская Беларусь» Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц. Родныя знайшлі Томаса памерлым ранкам 24 верасня. Паводле папярэдніх звестак, смерць была гвалтоўнай. Падазраваны ў смерці актывіста затрыманы.
Нарадзіўся Томас Якавіцкі 25 кастрычніка 1966 году ў Магілёве. Ён быў адным з пачынальнікаў мотаспорту ў горадзе.
Томас жыў непрыкметным для грамадства жыццём, але дапамагаў усім, хто меў у гэтым патрэбу. Калі ў праваабаронцы Крысціны Шацікавай дыягнаставалі анкалягічную хваробу, да смерці актывісткі Томас апекаваў яе. На ўласным аўта вазіў на працэдуры.
Быў адным з арганізатараў салютаў дзеля падтрымкі нявольнікаў магілёўскай калоніі Андрэя Саннікава ды Змітра Бандарэнкі. Быў удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 верасня 2010 года.
Незадоўга да смерці збанкрутаваў бізнэс Томаса. Ён займаўся рамонтам машын. Актывіст вымушаны быў прадаваць сваю маёмасць, каб выжыць.
Пахаванне Томаса Якавіцкага заплянавана на сёння. А 12-й гадзіне пачнецца адпяванне. Месца апошняга спачыну актывіста — Паўднёва-Ўсходнія («Лаўсанаўскія») могілкі абласнога цэнтру.
Паводле svaboda.org