Парашэнка прыедзе ў Гомель на сустрэчу з Лукашэнкам
У кастрычніку ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка прыедзе ў Гомель.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца падчас першага форуму рэгіёнаў дзвюх краінаў. Пра гэта паведаміў беларускі амбасадар у Кіеве Ігар Сокал.
«Форум, які запланаваны на восень у Гомлі, ён будзе праходзіць пад эгідай кіраўнікоў дзяржаў. Таму для нас арыенцір — восень 2018 года, Гомель», — цытуе Сокала ўкраінскае выданне lb.ua.
Апошняя сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны адбылася ў Абу-Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.