Пастухоў: У Расіі цяпер усё жыццё — адна суцэльная надзвычайная сітуацыя

Тое, да чаго так доўга заклікалі дзеячы накшталт Стралкова або Прыгожына, Пуцін учора незаўважна ўвёў явачным парадкам, піша расійскі палітолаг і юрыст, доктар навук Уладзімір Пастухоў у сваім тэлеграм-канале.

Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Як заўсёды ў Пуціна, другаснае і відавочнае аказалася размаляваным, як балаган на кірмашы, а важнае і сутнаснае было загорнута ў тры аркушы шэрай паперы і прададзена па цане белага шуму.

Дакладней, так: заява аб увядзенні ваеннага становішча на ўсіх акупаваных тэрыторыях, акрамя Крыма, якая нарабіла шмат шуму, з'яўляецца абсалютнай пустышкай, манеўрам, які адцягвае ўвагу. Там і так без усялякага абвяшчэння ваеннага становішча ўсё кепска.

А вось паспешлівае, скорагаворкай прамоўленае, невыразнае згадванне нейкага Каардынацыйнага савета (не апазіцыі) пры Мішусціне, якому нейкім чынам яшчэ і павінен дапамагчы Сабянін, — гэта на самай справе бомба, якую вырашылі ў пуцінскай манеры спачатку працягнуць у паблік кантрабандай, а ўжо потым падарваць.


На мой погляд, гаворка ідзе пра спробу ўвесці ў краіне рэжым надзвычайнага кіравання, прычым не толькі эканомікай. Ствараецца новая паралельная вертыкаль улады наўзамен старой, заржавелай. Яна, па логіцы рэчаў, павінна выцесніць звычайнае руціннае кіраванне праз маларухомы бюракратычны апарат. Ці, скажам так, адцясніць яго на другі план.

Заяўленая піраміда каардынацыйных камітэтаў больш за ўсё нагадвае ланцужок узаемазвязаных штабоў па надзвычайных сітуацыях. Ну, гэта лагічна: у Расіі цяпер усё жыццё — адна суцэльная надзвычайная сітуацыя.

Такім чынам, тое, да чаго так доўга заклікалі вельмі правыя дзеячы накшталт Стралкова або Прыгожына, Пуцін уводзіць явачным парадкам: перавод усёй прамысловасці і эканомікі на вайсковыя рэйкі. Пачалося...