Пуцін увёў ваеннае становішча ў захопленых украінскіх абласцях
Кіраўнік Расіі абвясціў, што ўводзіцца ваеннае становішча толькі ў чатырох акупаваных украінскіх абласцях. Многія чакалі горшага — абвяшчэння ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі Расіі.
Уладзімір Пуцін сёння, 19 кастрычніка, абвясціў аб увядзенні ваеннага становішча ў так званых «ЛНР» і «ДНР», Херсонскай і Запарожскай абласцях.
Акрамя таго, урад РФ па даручэнні Пуціна створыць спецыяльны каардынацыйны савет на чале з прэм'ерам Міхаілам Мішусціным для «каардынацыі работы па павышэнні бяспекі».
Сёння стала вядома, што ў Херсоне пачалася эвакуацыя мясцовых жыхароў на другі бераг Дняпра. Учора эвакуацыю абвясцілі для жыхароў Херсонскай вобласці. Усяго акупацыйныя ўлады маюць намер перамясціць прыкладна 50-60 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў прызначаны РФ «кіраўнік адміністрацыі» вобласці Уладзімір Сальда і назваў тое, што адбываецца, «добраахвотным перамяшчэннем».
Савет Федэрацыі РФ сёння ж, 19 кастрычніка, разгледзіць пытанне аб зацвярджэнні ваеннага становішча ў ЛНР, ДНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях, паведаміла ТАСС са спасылкай на ўласныя крыніцы ў расійскім кіраўніцтве