Паўлу Севярынцу прыслалі павестку за 8 верасня
Сустаршыня БХД Павел Севярынец даведаўся, што ягоным бацькам у Віцебск прыслалі павестку за ўдзел у Акцыі папярэджання 8 верасня ў Менску.

Севярынцу прадпісваецца з'явіцца ў Цэнтральны райаддзел Менску 15 верасня для афармлення пратакола.
Нагадаем, 8 верасня сустаршыня БХД выступіў на мітынгу ў абарону незалежнасці Беларусі на Кастрычніцкай плошчы Мінску.
Паводле bchd.info