Пазьняк, Беленькі і Папкоў выступілі з заявай супраць Лукашэнкі

Зянон Пазьняк, Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў адправілі ў Генеральную Пракуратуру і Следчы Камітэт заяву, у якой просяць праверыць дзейнасць А. Р. Лукашэнкі.

1d5c71680198926053b8c7d830039b33.jpg


Тэкст заявы апублікаваны на сайце bielarus.net. Яе аўтары просяць правесці следчыя дзеянні ў сувязі з паведамленнем прэсс-службы Адміністрацыі прэзідэнта аб публічным выказванні А. Р. Лукашэнкі, у якім ён засведчыў пра стварэнне групы кадравага рэзерву ў колькасьці 850 чалавек, надзеленых ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і маючых персанальны імунітэт. Без асабістага дазволу Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў кіраўнік краіны.
Па меркаванні заяўнікоў, дзеянні А.Р. Лукашэнкі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:- арт 7. У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права.Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства.- арт.23. (абзац другі) Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (глава 3 раздзела 4) і Закон “Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь” не надзяляюць асобу, якая займае пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правам надаваць імунітэт недатыкальнасці асобным грамадзянам або групам грамадзянаў.
"Стварэнне антыканстытуцыйнай групы ў мэтах фармавання і ўтрымання ўлады, незаконнае надзяленне яе ўдзельнікаў асобымі паўнамоцтвамі, якія выводзяць іх з-пад дзеяння закону і падпарадкоўваюць толькі асабістай волі А. Р. Лукашэнкі, ёсць актам грубага выкарыстання ўлады ў асабістых інтарэсах і перавышэння службовых паўнамоцтваў ( арт. 426 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь)", — адзначаецца ў заяве.