Пазьняк: «Часовы ўрад будзе зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а не падыгрываць Пуціну, Маскве альбо Еўразвязу»

Паводле Пазьняка, створаны ўрад у выпадку, калі спатрэбіцца яго прысутнасць у Беларусі, павінен «датрымаць парадак і незалежнасць» краіны, перадае «Радыё Свабода».

9dcbad9e_604a_405e_816c_c745056334ca_cx0_cy1_cw0_w1597_n_r1_st.jpg


Зянон Пазьняк распавёў падрабязнасці стварэння Часовага нацыянальнага ўраду Беларусі ў эфіры тэлеканалу, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. На яго думку, цяпер беларусам важна не паўтарыць лёсу пратэстаў 20-га года, калі імі скарысталіся «чужыя людзі».
У цяперашні час беларусы перажываюць «гібрыдны генацыд», таму, лічыць Пазьняк, заснаваны ўрад, які таксама будзе адказны за лёс Беларусі, рэформаў і выбараў у ёй. Ніякіх фінансавых сродкаў ці штабу ў Часовага нацыянальнага ўраду не будзе, гэта фактычна «ценевы кабінет».
«У 2018 годзе нашымі дэпутатамі Незалежнасці створана праграма „Вольная Беларусь“, там ва ўсіх галінах зробленыя праектныя прапановы, у тым ліку ў медыцыне, эканоміцы. Існуе меанізм, які рэальна можа прывесці да змены ўлады ў Беларусі. Не хапала толькі палітычнай структуры, ураду, які будзе стаяць на нацыянальных пазіцыях і зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а не падыгрываць Пуціну, Маскве альбо Еразвязу».
Зянон Пазьняк заклікаў прыпыніць заходнія санкцыі і пачаць перамовы з рэжымам ЛукашэнкіЧлены ценевага ўраду часткова знаходзяцца ў Беларусі, таму іх імёны не будуць называцца, іншыя ўдзельнікі жывуць у Польшчы, Нямеччыне, ЗША і Літве.
Санкцыямі, накладзенымі заходнімі краінамі на ўладу Лукашэнкі, нішчацца ўсе кантакты, мяркуе палітык. У першую чаргу транспартныя, іх аднаўленне было б выгадна і беларускай эміграцыі, і апазіцыі, і ў пэўнай ступені Еўропе, ня толькі ўладам у Беларусі.