Перад судамі — пагрозы
Суд над лідарам “Маладога фронту Зміцерам Дашкевічам і яго паплечнікам Эдуардам Лобавым адбудзецца 22 сакавіка. Удзельніка акцыі 19 снежня Мікіту Ліхавіда будуць судзіць у той жа дзень. (На здымку: Зміцер Дашкевіч)
Суд над лідарам “Маладога фронту Зміцерам Дашкевічам і яго паплечнікам Эдуардам Лобавым адбудзецца 22 сакавіка. Удзельніка акцыі 19 снежня Мікіту Ліхавіда будуць судзіць у той жа дзень.
(На здымку: Зміцер Дашкевіч)
Працэс над маладафронтаўцамі прызначаны ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Іх абвінавачваюць у “асабліва злосным хуліганстве (арт. 339 ч.3 КК). Хлопцаў затрымалі за дзень да
прэзідэнцкіх выбараў — 18 снежня. Па версіі міліцыі, яны “з хуліганскіх пабуджэнняў беспрычынна і наўмысна, кулакамі і металічным цвікадзёрам збілі двух грамадзян на
вуліцы. Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў заяўляюць аб правакацыі ўладаў і ад пачатку не прызнаюць сваёй віны.
З жодзінскага ізалятара 2 сакавіка іх перавялі ў мінскі СІЗА №1 (Валадарку). Там, як стала вядома праваабаронцам “Вясны, Дашкевіча наведаў прадстаўнік вайсковай контрвыведкі. За
адмову “супрацоўнічаць ён прыгразіў максімальным тэрмінам зняволення, які актывіст атрымае ў судзе і “цалкам правядзе ў карцэры. Як зазначылі праваабаронцы,
нягледзячы на завершанасць следства па справе і блізкасць суда, ціск на хлопцаў па-ранейшаму працягваецца.
Дагэтуль у жодзінскім ізалятары фізічнай расправай пагражалі Эдуарду Лобаву, які адмовіўся даваць паказанні супраць “Маладога фронту. Да яго наведаліся два супрацоўнікі, адзін з
якіх назваўся аператыўнікам КДБ.
У лісце Зміцер Дашкевіч напісаў, што ўтрымліваецца на Валадарцы ў вельмі перанаселеных умовах. І часам нават няма дзе прысесці. Актывістам пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў.
“Абяцалі мне мінімум пяцёрку, — паведамляў раней Дашкевіч.
Мікіта Ліхавід
Эдуард Лобаў
Яго паплечніца Наста Палажанка звярнулася з адкрытым лістом да суддзі Алены Шылько, якая будзе судзіць актывістаў. Дзяўчына, нагадаем, два месяцы правяла ў СІЗА КДБ і з’яўляецца
абвінавачанай па “справе 19 снежня. “Я чалавек, што даўно расчараваны ў судовай сістэме РБ і не маю ніякіх ілюзіяў адносна прыняцця рашэнняў суддзямі. Але ў сваю чаргу, як
верніца, хачу вас папярэдзіць — за ўсё гэта будзе судзіць Гасподзь, — зазначыла Наста.
Працэс над 20-гадовым актывістам руху “За свабоду Мікітам Ліхавідам прызначаны ў судзе Партызанскага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Пыкіна. Хлопец абвінавачаны ва
ўдзеле 19 снежня ў “масавых беспарадках (арт. 293 ч. 2 КК). З жодзінскага СІЗА актывіста таксама перавезлі на Валадарку. У яго камеры на 4 ложкі — 6 чалавек. Перад судом,
падчас спаткання з маці, Мікіта сказаў, што добра разумее, да чаго такіх, як ён, рыхтуюць. “Ніколі не думала, што ён у мяне такі моцны, — сказала Алена Ліхавід.
“Мне балюча, але мой сын усё зрабіў правільна і павёў сябе як сапраўдны мужчына, — зазначыла Алена Ліхавід.
P.S.: Напярэдадні суду над Дашкевічам і Лобавым МФ звярнуўся да еўрадэпутатаў з просьбай надаць асаблівую ўвагу судам над палітвязнямі. Адмысловы зварот быў накіраваны да 800 прадстаўнікоў
еўрапейскага парламенту. “Калі ў роднай краіне творыцца беззаконне і адсутнічае незалежная судовая сістэма, мы вымушаны, на жаль, звяртацца да замежных палітыкаў, каб прыцягнуць увагу і
беларусаў, і замежнікаў да праблемы масавых рэпрэсіяў, што адбываюцца ў краіне, — пракаментаваў намеснік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка.