Пікет памяці зніклых палітыкаў выклікаў пытанні ў выбарчай камісіі
Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Пікет памяці адбыўся падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, якога цяпер выклікаюць у акруговую камісію.
Аб гэтым паведамляецца на старонцы партыі ў фэйсбуку. Мікалай Казлоў павінен з'явіцца ў камісію 18 верасня а 17.00.
На пікет прыйшоў прадстаўнік камісіі з папярэджаннем. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў.
Лідар АГП Мікалай Казлоў збірае подпісы за сваёй вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 у Мінску.
Паводле «Праваабаронцы за свабодныя выбары»