Пяткевіч вызваленая ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі па пагадненні бакоў
На пасадзе памочніка прэзідэнта Пяткевіч працавала з верасня 2011 года.
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў.
Адпаведнае распараджэнне кіраўнік Беларусі падпісаў у сераду, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Наталля Пяткевіч выпускніца юрфака БДУ 1994 года. Сваю кар'еру Пяткевіч пачала адразу ў адміністрацыі прэзідэнта. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, у 2004-м
– намеснікам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, у 2009-м – першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі.
Пасаду памочніка прэзідэнта займала з верасня 2011 года.
Пяткевіч таксама ўзначальвае Беларускі лыжны саюз.
Наталлю Пяткевіч называюць "жалезнай лэдзі" беларускай палітыкі.