Польскі дыпламат: Беларусь ужо б магла быць у ЕС

Калі б не абранне Лукашэнкі, Беларусь магла б увайсці ў Еўрасаюз разам з Польшчай і Літвой.



dyplamat.jpg

Пра гэта заявіў 20 снежня на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Варшаве былы амбасадар Польшчы ў Малдове і Арменіі Віктар Рос.
Ён адзначыў, што ва Усходняй Еўропе адбываецца аднаўленне постсавецкай прасторы ў выглядзе Мытнага саюза. Пры гэтым, з ягоных слоў, гэты працэс ідзе штучна - не знізу, грунтуючыся на эканоміцы, а зверху.
«Умоваў рэформаў тут не ставіцца, а ствараецца шапка з Масквой у цэнтры, якая збіраецца кіраваць наднацыянальнымі органамі», - мяркуе дыпламат.
Разам з тым, адзначыў суразмоўца, Беларусь і Казахстан будуць усяляк супрацьстаяць стварэнню наднацыянальных органаў, не жадаючы пазбаўляцца суверэнітэту.
Віктар Рос таксама заявіў, што льготы на нафту і на газ, якія дае Масква Мінску, тармозяць развіццё Беларусі, бо не стымулююць развіццё мясцовай эканомікі. Пры гэтым дыпламат падкрэсліў, што ВУП Расіі ў восем разоў ніжэй ВУП Еўрапейскага саюза. «І калі б у Расіі не было рэсурсаў, то ўзровень абмену з ЕС быў бы як у Ісландыі», - сказаў ён.
Гаворачы аб сітуацыі ў Беларусі, Віктар Рос адзначыў, што арыштамі кандыдатаў у прэзідэнты ў 2010 годзе прэзідэнт беларускай дзяржавы «выйшаў за рамкі палітычнай прыстойнасці». «Гэта ні ў якія рамкі не лезе. Як у арабскіх краінах», - заявіў ён.
На думку дыпламата, калі б не абранне Лукашэнкі ў 1994 годзе, Беларусь, якая прыродай, гісторыяй і культурай мала адрозніваецца ад Польшчы, а ў былым СССР была адной з самых развітых рэспублік, была б ужо ў ЕС. «Калі б адкрылі мяжу, мы б жылі амаль у адной краіне», - дадаў ён.
telegraf.by