Прэм'ер Польшчы Дональд Туск абраны новым кіраўніком ЕC

Лідары Еўрапейскага Саюза выбралі Дональда Туска ў якасці новага прэзідэнта Еўрапейскай Рады. Зойме пасаду ён 1 снежня, тэрмінам на два з паловай года. У бліжэйшыя дні ён павінен сысці з польскага ўрада.



tusk.jpg

Дональд Туск, як і яго папярэднік, Герман Ван Рампей, таксама будзе старшынстваваць на самітах еўразоны. Вясной 2017 мае права падоўжыць тэрмін знаходжання на іншы 2,5-гадовы тэрмін. Новым кіраўніком дыпламатыі ЕС, замест Кэтрын Эштан, стане італьянская міністр замежных спраў Федэрыка Mагерыні.
На прэс-канферэнцыі Ван Рампей звярнуўся да Туска і Mагерыні: «У вас ёсць поўная падтрымка лідараў ЕС. Заходні свет перакананы, што Дональд Туск будзе добра кіраваць Еўрапейскім Саюзам, як кіраваў Польшчай».
wyborcza.pl