Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі (фота)
Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі.
Ім стаў Анатоль Глаз, які дагэтуль працаваў у сістэме знешнепалітычнага ведамства, інфармуе ў Twitter МЗС.
БЕЛТА дадае, што Глаз на дыпламатычнай службе ўжо 13 гадоў. У 2009-2014 гадах ён працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, быў намеснікам начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі. Апошнім часам Анатоль Глаз займаў у МЗС пасаду старэйшага дарадцы аддзелу міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.
Папярэдні прэс-сакратар Дзмітрый Мірончык у траўні быў прызначаны беларускім амбасадарам у Швецыі.
Паводле euroradio.fm