Пуцін у Мінску: разам з Лукашэнкам яны адкрылі Музей Вялікай Айчыннай вайны
Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка расійскай дзяржавы.
Да памятнай даты было прымеркавана адкрыццё новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На ўрачыстую цырымонію адкрыцця кіраўнік расійскай дзяржавы прыбыў разам
з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Агледзеўшы экспазіцыю музея, кіраўнікі дзвюх краін пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей.
Перад пачаткам цырымоніі адкрыцця Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой» на праспекце Пераможцаў побач з музеем, дадае прэс-служба кіраўніка расійскай
дзяржавы.
kremlin.ru