На сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі грымнула фанаграма з дзіўным напевам «ла-ла-ла-ла»
Спецыяльны карэспандэнт расійскага выдання «Камерсант» Андрэй Калеснікаў прысутнічаў у Мінску на ўчорашняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Вось некалькі штрышкоў з гэтага спаткання.
«На ўваходзе Уладзіміра Пуціна сустракаў Аляксандр Лукашэнка, які прыехаў сюды разам з сынам Колем на некалькі хвілін раней расійскага прэзідэнта. Калі Уладзімір Пуцін выходзіў з
машыны, Колю трохі і максімальна ветліва адціснулі ад Аляксандра Лукашэнкі.
«Камерсант», падобна, прызнае, што некалі Аляксандр Лукашэнка не будзе прэзідэнтам Беларусі, а вось Пуцін будзе жыць вечна.
«Тут жа быў і Коля з вялікім бантам ў колеры нацыянальнага сцяга Беларусі. На нейкі момант ён згубіўся ў мітусні ля ўваходу ў залу фотакарэспандэнтаў. Вонкава ён заставаўся пры гэтым
цалкам спакойным: яму было не прывыкаць да пратакольнай мітусні. Зрэшты, яго хутка ўзялі ў надзейнае кольца беларускія ахоўнікі: яны добра ведалі сваю галоўную працу».
аказалася, гэта быў пачатак песні «Дзень Перамогі», з якой павінен быў выступіць хор (упэўнены, гэтыя людзі гатовыя былі справіцца і без фанаграмы: выгляд гэтых гатовых ісці, а
дакладней, стаяць да канца людзей казаў пра гэта)».
nn.by