Расія адмяніла перамовы з Украінай у Мінску, запланаваныя на 4 красавіка

Расійскі бок адмяніў перамовы на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, якія павінны  былі адбыцца 4 красавіка.



icon150.jpg

Пра гэта паведаміла агенцтва "Інтэрфакс-Украіна".

"Мы дамаўляліся з міністрам замежных спраў Расіі аб кантактах на ўзроўні намеснікаў міністраў. Гэтая сустрэча была амаль узгодненая, але ўчора мы атрымалі сігнал, што, на жаль, спадар Карасін не зможа прыехаць на гэтую сустрэчу 4-га красавіка ў Мінск", —паведаміў у каментары агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ў аўторак у Брусэлі.

Паводле слоў Дзешчыца, украінскі бок будзе шукаць іншыя варыянты ажыццяўлення такіх кантактаў.

На пытанне адносна наступнай сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым А. Дзешчыца адзначыў: "Я не ведаю, калі будзе наступная сустрэча з Лаўровым, мы з ім не дамаўляліся аб сустрэчы" .

Нагадае, першы раз сустрэча паміж С. Лаўроў сустракаўся з А. Дзешчыцам 24 сакавіка ў Гаазе падчас ядзернага саміту па бяспецы."Мы дамаўляліся з міністрам замежных спраў Расіі аб кантактах на ўзроўні намеснікаў міністраў. Гэтая сустрэча была амаль узгодненая, але ўчора мы атрымалі сігнал, што, на жаль, спадар Карасін не зможа прыехаць на гэтую сустрэчу 4-га красавіка ў Мінск", —паведаміў у каментары агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ў аўторак у Брусэлі.

Паводле слоў Дзешчыца, украінскі бок будзе шукаць іншыя варыянты ажыццяўлення такіх кантактаў.

На пытанне адносна наступнай сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым А. Дзешчыца адзначыў: "Я не ведаю, калі будзе наступная сустрэча з Лаўровым, мы з ім не дамаўляліся аб сустрэчы" .

Нагадае, першы раз сустрэча паміж С. Лаўроў сустракаўся з А. Дзешчыцам 24 сакавіка ў Гаазе падчас ядзернага саміту па бяспецы.