NATO прыпыняе супрацоўніцтва з Расіяй
Альянс будзе працягваць супрацоўніцтва і садзейнічаць абаронным рэформам ва Украіне.

У аўторак у NATO заявілі аб тым, што прынята рашэнне прыпыніць "любое грамадзянскае і ваеннае супрацоўніцтва" з Расіяй, піша The Jerusalem Post.
Такое рашэнне было прынята міністрамі замежных спраў NATO з-за дзеянняў Расіі на тэрыторыі Крымскай вобласці. Міністры таксама заклікалі ў сваёй заяве Расію да "неадкладнага прыняцця неабходных мер і прытрымлівання нормам ў адпаведнасці з міжнародным правам".
Пасля таго, як у Брусэлі адбылася сустрэча міністраў Украіны і NATO, было прынята сумеснае рашэнне працягваць супрацоўніцтва і садзейнічаць абаронным рэформам ва Украіне.