Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, абмежаванне ўведзенае з прычыны «неаднаразовых перавышэнняў мікрабіялягічных паказнікаў бяспекі, а таксама выяўлення рэштак забароненых лекавых і шкодных сродкаў».
Абмежаваньні могуць быць скасаваныя пасля расследавання з беларускага боку і перадачы Рассельгаснагляду яго вынікаў. Пры гэтым дазваляецца ў звычайным рэжыме пропуск грузаў з прадпрыемства, што былі адгружаныя да даты ўвядзення забароны.
Рэгулярныя выяўленні парушэнняў і забароны на беларускую прадукцыю «Рассельгаснаглядам» часам называюць «малочнымі войнамі» (забараняецца ўвоз не толькі малочнай, але і мясной прадукцыі, у тым ліку сасісак). Паралельна з імі ідуць «нафта-газавыя войны», якія міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прасіў не звязваць са спробай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Еўразвязам.
Паводле
svaboda.org