Румас склікаў тэрміновую нараду з-за падзення заробкаў у краіне

Сёння прэм'ер Сяргей Румас правёў працоўную нараду па заробках у краіне. Нагадаем, сярэдні заробак беларусаў у верасні зменшыўся амаль на 24 рублі і склаў 964 рублі.

rumas_4.jpg

«Падзенне выручкі з прычыны ваганняў курсу расійскага рубля не дазволіла многім прадпрыемствам падтрымаць існуючы ўзровень аплаты працы. Сярэдні заробак у рэальным сектары эканомікі склаў 1032 рублі, хоць і знізіўся да ўзроўню жніўня», — падкрэсліў Сяргей Румас.
Ён звярнуў асаблівую ўвагу, што ўзровень аплаты працы ў бюджэтным сектары павялічыўся на 3,5% і дасягнуў 746 рублёў. Паводле яго слоў, гэта крыху ніжэй за прагноз. І ў выніку такі рост не змог цалкам кампенсаваць зніжэнне зарплаты ў рэальным сектары эканомікі.
«Значныя адхіленні ў асобных абласцях і міністэрствах паказваюць, што не для ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання мэтавая задача па сярэдняй зарплаце з'яўляецца прыярытэтнай», — адзначыў Румас.
Паводле Нашай Нівы