Рыгор Кастусёў пераабраны на старшыню Партыі БНФ
Палітык узначаліў партыю ў другі раз.

На ХХ З'ездзе Партыі БНФ адбылося галасаванне за новага кіраўніка. Дэлегаты абіралі кіраўніка з трох кандыдатур: Ілля Дабратвор, Васіль Раманаў, Рыгор Кастусёў.
Па выніку галасавання партыю ў другі раз узначаліў палітык Рыгор Кастусёў. Упершыню ён быў абраны на гэтую пасаду на мінулым з'ездзе у 2017 годзе. Рыгор Кастусёў быў кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ у 2010 годзе.
Таксама З'езд прыняў некалькі рэзалюцый: аб святкаванні Слуцкага Збройнага чыну, аб вызваленні палітвязняў, "Мова - гарантыя незалежнасці".