Шайгу: У Беларусі Расія размесціць дадатковыя самалёты і верталёты
Расія павялічыць колькасць самалётаў і верталётаў на авіяцыйнай базе ў Беларусі, заявіў у аўторак міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Раўковым.
«Я гатовы абмеркаваць сёння працяг нашага супрацоўніцтва ў практычнай плоскасці. Гэта датычыцца сістэм С-300, стварэння і базавання авіяцыйнай базы ў Беларусі з павелічэннем колькасці самалётаў і верталётаў. Гэта павінна забяспечыць бяспеку нашай агульнай паветранай прасторы», — растлумачыў Шайгу.