Скрабец збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года

Бюро аргкамітэту ў справе стварэння Партыі свабоды вырашыла вылучыць свайго старшыню Сяргея Скрабца кандыдатам на прэзіыдэнцкія выбары, якія ў Беларусі маюць адбыцца ў 2020 годзе.

322afdfe_1389_4d9f_b80b_8cc846cd4c3a_w1023_r1_s.jpg


«Мы абмяркоўвалі на бюро ўдзел нашых актывістаў у мясцовых выбарах і таксама разглядалі гэтую кампанію, як частку прэзідэнцкай, — расказаў Скрабец Свабодзе. — І ўзнікла пытанне: каго мы падтрымаем на выбарах кіраўніка дзяржавы? Паколькі пакуль адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў няма, то вырашылі, што рыхтавацца буду я.
Думаю, што праз тры гады Аляксандра Лукашэнкі ўжо ня будзе ў ліку прэтэндэнтаў. Таму гатовы пазмагацца за пасаду з Гайдукевічам, старэйшым ці малодшым».
Сяргей Скрабец паведаміў, што на мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў лютым 2018 году, Партыя свабоды ня будзе ганяцца за колькасцю кандыдатаў. Актывісты будуць вылучацца толькі ў гарадскія саветы буйных гарадоў. Найперш гэта Мінск, Горадня і Берасце.
Раней Скрабец двойчы спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. У 2001 годзе Цэнтральная выбарчая камісія прызнала сапраўднымі толькі 37 тысяч подпісаў на ягоную карысць пры неабходным мінімуме 100 тысяч. У 2006 годзе Цэнтарвыбаркам адмовіўся зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу, паколькі на той час палітык знаходзіўся ў турме.
svaboda.org