Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека ўпершыню прыбыў у Мінск
9–11 сакавіка Мінск наведае з рабочым візітам спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынiдзiс.
Фота з сайта krynica.info
У МЗС Беларусі паведамляюць, што падобны візіт арганізуецца ўпершыню для садзейнічання далейшаму развіццю дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС, які быў адноўлены ў ліпені мінулага года.
Таксама чакаецца, што 10 сакавіка Ламбрынiдзiс будзе ўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі «Смяротнае пакаранне: пераадолення рознагалоссяў», якую арганізуе ПРААН сумесна з МЗС.
Былы міністр замежных спраў Грэцыі Ламбрынiдзiс стаў спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека ў 2012 годзе.