Суд па справе Паліенкі сабраў разам міліцыянераў, анархістаў і Народную Грамаду

На суд над Зміцерам Паліенкам з'явілася "ўся міліцэйская раць". А суддзя раптоўна захварэў.

img_0795_logo.jpg


Сёння ў 10.00 меў пачацца судовы працэс над актывістам анархісцкага руху Зміцерам Паліенкам. Хлопца абвінавачваюць адразу па чатырох артыкулах КК: «Псаванне маёмасці ў грамадскім месцы» — за графіці на Ахоцкай вуліцы ў Мінску (арт. 341), «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» — за словы на адрас былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча (арт. 369), «Злоснае хуліганства» — за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводзкім раёне Мінску (ч. 3 арт. 339). «Распальванне сацыяльнай варажнечы» (ч. 1 арт. 130), «Асабліва злоснае хуліганства» — за самаабарону ад нецвярозага мужчыны, якому Зміцер пырснуў у твар газавым балончыкам.
Прадстаўнікі анархічнага руху, журналісты, грамадскасць і праваабаронцы лічаць, што пераслед носць палітычны характар. Міліцыя, аднак, настойвае на выключна крымінальным характары дзеянняў Паліенкі. Сам Зміцер за некалькі дзён да суду выпусціў Маніфест, у якім сказаў, што будзе байкатаваць гэты судовы працэс.
За паўгадзіны да даты суду падтрымаць Паліенку прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. Удзельнікі "Народнай Грамады" паставілі наўпрост каля будынку суда пікет са стэндамі ў падтрымку Паліенкі, і нават калонку, з якой грала музыка анархісцкіх гуртоў.


За пікетам назірала не менш за 12 міліцыянтаў: "ціхары", патруль у форме і высокае міліцэйскае начальства. Каля суду былі заўважаныя:

  • Аляксандр Уладзіміравіч Палулех, начальнік Фрунзенскага РУУС


img_0829_1_logo.jpg


  • Максім Паўлавіч Грышчанка, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама (дарэчы, неаднаразова заўважаны на розных масавых мерапрыемствах, дзе нават сам асабіста затрымліваў журналістаў і ўдзельнікаў акцый).


motolko_img_2278_3jul.jpg

Максім Грышчанка. Фота Антона Матолька

motolko_img_2281_3jul.jpg

Максім Грышчанка. Фота Антона Матолька
Апошні, дарэчы, адмовіўся даць каментар "Новаму Часу" з нагоды таго, што кіраўнік такога высокага рангу робіць на судзе над "звычайным хуліганам", якім міліцыя лічыць Зміцера Паліенка. "Никаких комметариев", — сказаў ён, чамусьці пасміхаючыся.
У пікеце каля суду стаялі актывісты Яўген Афнагель, Вольга Мікалайчык, Максім Вінярскі,Марына Касінерава, Вячаслаў Касінераў, Сяргей Спарыш, а таксама актывісты анархісцкага руху. За сітуацыяй назіралі праваабаронцы "Вясны" і з дзясятак журналістаў. Выказаць словы падтрымкі прыйшоў лідар Народнай Грамады Мікола Статкевіч. Агулам падтрымаць Паліенку прыйшло каля 40 чалавек.


А ў ноч перад судом невядомыя анархісты ў знак пратэсту супраць пераследу паплечніка кінулі ў суд некалькі лямпачак з фарбай.

Фота "Вясны"

Фота "Вясны"

А  што ж сам суд? Ён так і не адбыўся. Афіцыйная прычына — хвароба суддзі, Пятра Арлова. Пасяджэнне перанесенае на нявызначаны тэрмін.

img_0805_1_logo.jpg


Пракаментаваць судовы працэс, ягоную закрытасць і раптоўную хваробу суддзі мы папрасілі аднаго з паплечнікаў Паліенкі, анархіста Яўгена.



Фота і відэа — Мікола Дзядок