Святлана Ціханоўская наведае Грэцыю з рабочым візітам
12-14 мая Святлана Ціханоўская зробіць рабочы візіт у Грэцыю па запрашэнні міністра замежных спраў Грэцыі. Былы кандыдат у прэзідэнты правядзе сустрэчы з урадам, парламентам, мэрам Афін, а таксама выступіць на Дэльфійскім эканамічным форуме, які праходзіць у Афінах. Там плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, паведамляе прэс-служба палітыка.
![400138500993_385760.jpg 400138500993_385760.jpg](/img/v1/images/400138500993_385760.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ключавая мэта візіту Ціханоўскай — мабілізацыя палітычнай
падтрымкі ў краінах, дзе да беларускага крызісу менш увагі. Святлана
Ціханоўская едзе са спісам прапаноў, як Грэцыя і краіны рэгіёну могуць
дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці і СМІ.
На Дэльфійскім эканамічным форуме Ціханоўская будзе гаварыць
пра бачанне Беларусі будучыні, а таксама як Еўропа можа дапамагчы ў нашай
барацьбе. Асобна будзе ўзнятае пытанне палітвязняў і бесчалавечнага ўтрымання
іх у турмах
У канцы мінулага тыдня Святлана Ціханоўская вярнулася з
рабочых візітаў у Аўстрыю, Італію і Славенію.