Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з паслом ЗША Джулі Фішэр і пасламі і кіраўнікамі місій ўсіх краін ЕС

Сёння прадстаўнікі Беларусі, ЗША, ЕС упершыню разам за адным сталом абмяркоўвалі тэму Беларусі. У Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў ЗША Святлану Ціханоўскую вітаў амбасадар ЕС у ЗША Стаўрас Ламбрынідзіс, а таксама паслы або кіраўнікі місій ўсіх краін Еўрасаюза.

photo_2021_07_21_18_17_36.jpg

Ціханоўская выступіла з прывітальным словам, распавёўшы аб пагромах ў офісах і дамах журналістаў і актывістаў, аб 35 000 людзях, якія прайшлі праз затрыманні, і 577 палітвязнях. «Нягледзячы на ​​страшныя рэпрэсіі, — падкрэсліла Ціханоўская, — беларусы ўжо амаль год адстойваюць свой выбар, зроблены 9 жніўня 2020 года».
Беларускі лідар распавяла суразмоўцам аб самвыдаце, «Працоўным руху», дзясятках ініцыятыў, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пратэстнаму руху. У адказах на пытанні паслоў яна заклікала іх шукаць шляхі дапамогі людзям у Беларусі і падтрымліваць пазіцыю, што незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — найважнейшая каштоўнасць для беларускага народа.