Святлана Ціханоўская сустрэнецца ў Англіі з брытанскім прэм'ерам Барысам Джонсанам
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусь прыбыла з візітам у Велікабрытанію. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў твітары яе дарадца Франак Вячорка.

Барыс Джонсан. Фота AFP
Падчас візіту запланаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам
Брытаніі Барысам Джонсанам і міністрам замежных спраў Дамінікам Раабам.