Святлана Ціханоўская выказалася аб запуску АЭС
Заява Святланы Ціханоўскай размешчана ў яе тэлеграм-канале.
«Уся гісторыя АЭС - гэта гісторыя безадказнасці рэжыму і асабіста Лукашэнка. Сёння ён рызыкуе народам, які перажыў Чарнобыль і памятае гэтую трагедыю. Будаўніцтва АЭС не абмяркоўвалася з беларускай грамадствам. Бяспека АЭС не абмяркоўвалася з суседнімі дзяржавамі-партнёрамі. А запуск рэалізуецца без незалежнага кантролю і неабходных тэстаў.
Рэжым наўмысна запускае станцыю падчас глыбокага крызісу, каб схаваць чарговую сваю халатнасць. Але мы не дамо гэта зрабіць. Рашэнне пра далейшы лёс АЭС можа быць прынята толькі пасля грамадскага дыялогу і сур'ёзнага экспертнага аналізу праблем, звязаных са станцыяй», — заявіла Святлана Ціханоўская.