Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве Каралеўскага інстытута Іспаніі Элькана

Сёння Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у анлайн-дыскусіі «Куды рухаецца Беларусь?» Каралеўскага інстытута Элькана у Іспаніі, арганізаванай разам з літоўскім і польскім урадам. Тэмай мерапрыемства стала сітуацыя ў Беларусі, падтрымка Еўропай і Іспаніяй у прыватнасці дэмакратычных змен у беларускім грамадстве.

tikhanovskaya_01012021_1.jpg

У сваім прывітальным слове Святлана расказала аб палітычных зняволеных, заклікала пашырыць санкцыі супраць рэжыму і працягваць дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі. Абраны лідар таксама адзначыла, што вельмі важна трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня.
«Усе вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека павінны быць уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС. Варта забараніць усім бізнэсам, звязаным з сям'ёй Лукашэнкі, захоўваць свае актывы ў еўрапейскіх банках», - адзначыла Святлана.
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі дырэктар Каралеўскага інстытута Элькано Чарльз Паўэл, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Манас Адоменас, прадстаўнікі МЗС Іспаніі і польскага ўрада. Удзельнікі дыскусіі:
- падкрэслілі важнасць ціску еўрапейскіх краін на рэжым Лукашэнкі;
- выказалі падтрымку патрабавання правядзення новых сумленных і празрыстых выбараў у Беларусі;
- заявілі аб рабоце Еўрасаюза над Усёабдымным планам дапамогі Беларусі.