Святлана Ціханоўская абвясціла стратэгію перамогі беларусаў
Сёння, 9 лютага, роўна паўгода з даты выбараў Святлана Ціханоўская абвясціла адкрытую стратэгію перамогі беларусаў.
Гэтая стратэгія аб'ядноўвае дзеянні ўсіх дэмакратычных сіл: офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіравання, штаба Цапкалы, партнёрскіх ініцыятыў. У кожнай структуры свае інструменты і кампетэнцыі, і кожная структура распрацавала свае праекты, якія рознымі метадамі дазваляюць нам прыйсці да агульнай мэты – перамоваў аб новых выбарах.
Паводле новай стратэгіі, у лютым мусіць адбыцца ўзмацненне кампаній па рэсурсам, у сакавіку — новая хваля вулічнай актыўнасці, у красавіку — спыненне падтрымкі рэжыму Лукашэнкі яго прыхільнікамі. Ключавы тэрмін — травень, пачатак дыялогу. Тут міжнародныя партнёры, уключаючы ЕС, ЗША, Расію вымушаюць улады сесці за стол перамоваў, дэмакратычныя сілы і рэжым фарміруюць перамоўныя групы, а мэты перамоваў улічваюць патрабаванні большасці беларусаў.
Цалкам стратэгія апублікавана на сайце belarusvision.org.
Кожны можа выказаць сваё меркаванне і ўнесці свае прапановы да стратэгіі – для гэтага пішыце ў чат-бот офіса Святланы Ціханоўскай @AskOffice_Bot.