Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі ордэнам у Іспаніі
Святлана Ціханоўская стала лаўрэаткай узнагароды Ордэн Дос-дэ-Майо (Orden del Dos de Mayo a la «España real»). Лідарку дэмакратычных сіл Беларусі ўзнагародзілі за «нястомную барацьбу за свабоду і супраць тыраніі Лукашэнкі».

У панядзелак, 2 траўня, узнагароду ўручыла кіраўніца аўтаномнай супольнасці Мадрыд Ізабель Дыяс Аюса. Ордэнам Дос-дэ-Майо ўзнагароджваюцца мужчыны і жанчыны, якія «напаўняюць гонарам і натхняюць», паведамляе reform.news.