Шведскую журналістку не пусцілі ў Беларусь, бо яна ў расійскім «чорным спісе»

У Беларусь не пусцілі каардынатарку праграм шведскага медыяінстытута Fojo Вольгу Вале, якая ляцела ў Беларусь па запрашэнні Беларускай асацыяцыі журналістаў. У Мінску яна планавала сустрэцца з маладымі журналістамі, піша Еўрарадыё.

jurnalistka.jpg

25 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск памежнікі паведамілі журналістцы, што яна не можа трапіць у Беларусь. Прычына ў тым, што Вале ўключаная ў спіс асоб, якім не пажаданы ўезд на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Наша краіна мае агульны "чорны спіс" з Расіяй, таму замежнікі, якім забаронены ўезд у Расію, не могуць прыехаць і ў Беларусь.
Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі ў Беларусь не пускаюць або дэпартуюць замежнікаў, якія трапілі ў расійскі "чорны спіс".