У Ганцавічах звольнілі намесніка старшыні райвыканкама за «парушэнне, несумяшчальнае з займанай пасадай»

У Ганцавічах звольнілі намесніка старшыні райвыканкама Артура Грыгарана, паведамляе газета «Ганцавіцкі час».

Артур Грыгаран / «Ганцавіцкі час»

Артур Грыгаран / «Ганцавіцкі час»


Артур Грыгаран курыраваў эканамічную сферу. Яго імя знікла з сайта райвыканкама яшчэ 18 жніўня. Прычынай звальнення стала парушэнне, несумяшчальнае з займаемай пасадай.
Пацвердзіць або абвергнуць гэтую версію з афіцыйных крыніц журналістам не ўдалося. Мабільны і хатні тэлефоны Артура Грыгарана не адказваюць.
Цікава, што раней пасады пазбавіўся начальнік Ганцавіцкага РАУСа Віталь Куляшоў. Яго крэсла заняў падпалкоўнік міліцыі Віталь Хвесько, які да гэтага працаваў першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага райвыканкама, пісаў партал «Першы Рэгіён».