У Гародні затрымалі юнакоў, якія клелі ўлёткі супраць «закона аб адтэрміноўках»
Іх затрымлівала чатыры амапаўцы і два супрацоўнікі органаў у
цывільным. Пра гэта паведаміў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі
Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, піша Еўрарадыё.

Юнакі правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх адпусцілі, папярэдне канфіскаваўшы ўлёткі.
"Закон аб адтэрміноўках", які набудзе моц 9 жніўня, пакідае за юнакамі толькі адну адтэрміноўку ад войска для атрымання вышэйшай адукацыі. Петыцыя супраць яго ўвядзення сабрала ў інтэрнэце больш 10 тысяч подпісаў за адзін дзень.