У Гродна назіральнікаў не пускаюць на закрытыя ўчасткі — няма санкніжкі

У Гродзенскай абласной бальніцы назіральнікаў «Права выбару-2016» масава не пускаюць на закрытыя ўчасткі для галасавання.

Фота: belarus-news.eu

Фота: belarus-news.eu


Такія выпадкі зафіксаваныя на участках №21 (кардыялогія), №22 (нефралогія), №23 (радыялогія) Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51. Пра гэта паведаміў каардынатар назірання па гэтай акрузе Сяргей Верамеенка.
«Назіральнікі «Права выбару-2016» папярэдне дамаўляліся са старшынямі камісій (а гэта галоўныя лекары або іх намеснікі), што назіральнікам дадуць белыя халаты і пусцяць па палатах, толькі трэба будзе купіць бахілы. Аднак сёння нас практычна нікуды не пускаюць, матывуючы тым, што мы не маем санітарнай кніжкі. Пытаюся ў старшыні камісіі — галоўнага лекара неўралогіі: наведвальнікаў пускаюць да хворых, а нас да хворых выбаршчыкаў не дапускаюць? На што лекар спаслаўся на ўнутранае распараджэнне: ёсць пэўны час для наведвальнікаў, а для нас няма ніякіх гадзін», — распавёў Сяргей Верамеенка.
Члены камісіі ўчастка №22 разышліся з скрынямі па палатах: на 179  выбаршчыкаў выдалі 174 бюлетэні — нібыта ўсе выбаршчыкі ляжачыя, хадзячых няма.
Паводле belaruspartisan.org