У Мінску збяруцца дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га склікання
Сёння, 24 лістапада, у Мінску пройдзе сустрэча дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га склікання з нагоды 20-годдзя рэферэндуму аб змене Канстытуцыі.
![Ілюстрацыйнае фота. Сход дэпутатаў Вярхоўнага савету 13 склікання. Мінск, 15 сакавіка 2013 году Ілюстрацыйнае фота. Сход дэпутатаў Вярхоўнага савету 13 склікання. Мінск, 15 сакавіка 2013 году](/img/v1/userfiles/images/3abac63f_d4dd_45ef_a830_7c7c99517bc5_w987_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота. Сход дэпутатаў Вярхоўнага савету 13 склікання. Мінск, 15 сакавіка 2013 году
«Збяруцца тыя дэпутаты, якія засталіся вернымі Канстытуцыі і сваім выбарнікам. На жаль, многія ўжо ва ўзросце, ёсьць праблемы са здароўем, але думаю, чалавек 15-20 будзе. Акрамя таго, мы запрасілі тагачаснага прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра і міністра працы Аляксандра Саснова, якія падалі ў адстаўку, не пагадзіўшыся з антыканстытуцыйным рэфэрэндумам, а таксама судзя Міхаіл Пастухоў», — распавёў Свабодзе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія ўжо пацвердзілі свой удзел у мерапрыемстве: Мечыслаў Грыб, Валер Шчукін, Андрэй Клімаў, Аляксандар Дабравольскі, Сяргей Калякін, Васіль Шлындзікаў, Станіслаў Багданкевіч ды іншыя.