У заяве ЕС па Крыме ў АБСЕ заблакавалі згадку пра дэпартацыю татараў
Партугалія заблакавала пункт пра дэпартацыю татараў у заяве ЕС па Крыме. У папярэдніх заявах заўсёды згадваліся падзеі 18–20 траўня 1944 года.

Пункт аб дэпартацыі крымскіх татараў заблакавала Партугалія, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе, паведамляе korrespondent.net.
У заяве ЕС па Крыме, якая прагучыць у АБСЕ, не будзе згадкі пра дэпартацыю крымскіх татараў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Джазвяк у Twitter у чацвер, 20 траўня.
«Учора Партугалія заблакавала згадку 77-й гадавіны дэпартацыі крымскіх татараў у заяве ЕС па Крыме, якая будзе зробленая ЕС у АБСЕ. У папярэдніх заявах заўсёды згадваліся падзеі 18-20 траўня 1944 года», — напісаў Джазвяк.
Праз 77 гадоў пасля дэпартацыі цяпер крымскія татары зноў падвяргаюцца пераследу на роднай зямлі.