У Беларусі зліквідавалі “Аўтарадыё”
Ціск на недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкай кампаніі толькі ўзмацняецца, і ўсё выглядае на элементарную помсту з боку ўладаў нават тым нешматлікім медыям, якія давалі больш-менш праўдзівую інфармацыю слухачам, гледачам і чытачам.
Ціск на недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкай кампаніі толькі ўзмацняецца, і ўсё выглядае на элементарную помсту з боку ўладаў нават тым нешматлікім медыям,
якія давалі больш-менш праўдзівую інфармацыю слухачам, гледачам і чытачам. Камерцыйнае “Аўтарадыё правінілася перад кіраўніцтвам краіны толькі тым, што падчас агітацыйнае
кампаніі ў сваім эфіры круціла ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава ды Уладзіміра Някляева, якія зараз знаходзяцца ў сладчым ізалятары КДБ і якіх абвінавачваюць у арганізацыі і
ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году. Прычым, круціліся гэтыя агітстужкі ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам, і ніякіх прэтэнзій да “Аўтарадыё падчас агітацыі з боку
Цэнтрвыбаркаму не ўзнікала.
І вось рэдакцыя “Аўтарадыё нечакана атрымала Прадпісанне РУП “БелГІЭ Мінсувязі Беларусі аб спыненні дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектра
і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Гэтае прадпісанне стала вынікам рашэння
Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанню і радыёвяшчанню 188/11 ад 11 студзеня 2011 года, якое падпісаў старшыня гэтай камісіі Алег Праляскоўскі.
Згодна рашэння камісіі, “Аўтарадыё пазбаўляецца права на наземнае эфірнае радыёвяшчанне ў звязку “з невыкананнем творчай канцэпцыі і распаўсюдам у эфіры інфармацыі, якая
ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. Відаць, чыноўнікі палічылі такімі заклікамі словы з агітацыйных матэр’ялаў Саннікава, што “лёс краіны вырашаецца
не на кухнях, а на плошчы.
Варта адзначыць, што трансляцыя агітацыйных ролікаў кандыдатаў у прэзідэнты ажыццяўлялася на падставе заключаных гаспадарчых дамоваў, а ў змест агітацыйных матэр’ялаў кандыдатаў супрацоўнікі
“Аўтарадыё умешвацца не мелі ніякага права ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
“Аўтарадыё спыніла вяшчанне на Беларусі у 12.40 у сераду, 12 студзеня. Асабіста ў мяне здарылася дэжавю – аналагічным чынам з 1 верасня 1996 году спыніла вяшчанне
незалежная беларускамоўная радыёстанцыя “Радыё 101,2. Праўда, фармальнай прычынай тады называліся перашкоды, якія нібыта стварае перадатчык на частаце 101,2 кГц для нейкай
там урадавай сувязі, хоць тады ўсім было зразумела, што ўлада зачышчала інфармацыйную прастору перад лістападаўскім рэферэндумам 1996 году. Цяпер закрыццё прыватнага радыё адбылося ўжо пасля самай
важнай электаральнай кампаніі пяцігоддзя, таму ўсё выглядае менавіта як помста за прадастаўленне магчымасці прагучаць у эфіры інфармацыі пра альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую
пасаду.